5 траўня 2024, Нядзеля, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы пераможца конкурсу эскізаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе

1
Названы пераможца конкурсу эскізаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе

Скульптуру плануецца ўсталяваць каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Супольны твор Вольгі Нячай і Сяргея Аганава стаў пераможцам адкрытага конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка - князь Гедымін».

У кастрычніку Лідскі райвыканкам абвясціў конкурс на найлепшы эскіз будучай скульптуры. На ўдзел у ім паступіла 42 заяўкі, аднак толькі 28 эскізаў былі ўвасобленыя ў жыццё. З мэтай захавання ананімнасці працы былі прадстаўленыя аўтарамі пад чатырохзначнымі нумарамі, якія былі пазначаныя на ўсіх матэрыялах і аўтарскіх канвертах, паведамляе 0154.by.

Паводле выніку падліку галасоў журы быў названы пераможца конкурсу. Ім стаў супольны твор Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, «зашыфраваны» пад нумарам 4836.

Нагадаем, скульптуру плануецца ўсталяваць у скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдскай і Замкавай, каля паўночнай сцяны Лідскага замка.

Вольга Нячай - мастачка, скульптарка, дызайнерка, магістр мастацтвазнаўства. Працуе ў жанры манументальнай скульптуры, анімалістыкі, дробнай пластыкі, дэкаратыўнага мастацтва, а таксама жывапісу і дызайне. У сваёй творчасці апявае прыгажосць коней. Нарадзілася ў Менску ў 1985 годзе.

Сяргей Аганаў - мастак, скульптар. Працуе ў жанры традыцыйнай скульптуры з выкарыстаннем керамікі, бронзы, каменя, дрэва. Нарадзіўся ў Лідзе ў 1974 годзе. Сярод яго самых вядомых работ - скульптура «Войт» у Менску, прысвечаная атрыманню горадам магдэбургскага права, помнік загінуламу курсанту Д. Гвішыяні, усталяваны на тэрыторыі Беларускай вайсковай акадэміі, а таксама скульптура княгіні Анастасіі Слуцкай у Слуцку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках