26 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускі, якая не працавала два тыдні, хочуць адабраць дзіця

42
У беларускі, якая не працавала два тыдні, хочуць адабраць дзіця
НАТАЛЛЯ З ДАЧКОЙ АЛЯКСАНДРАЙ

У Гомелі садок і чыноўнікі настроіліся супраць маці.

У лісце, які атрымала ад загадчыцы садка №160 Савецкага раёна гамяльчанка Наталля, напісана літаральна наступнае: усё ў вас добра, але паколькі маці не працаўладкавалася з 18 траўня 2018 года, дзіця знаходзіцца ў...экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі. Падрабязнасці паведамляюць «Сильные новости».

Чыноўнікі паведамляюць гамяльчанцы, што «пры правядзенні сацыяльнага расследавання» імі быў выяўленыя крытэры сацыяльна небяспечнага становішча, у якім нібыта знаходзіцца дзіця: маці не працаўладкавалася з 18 траўня 2018 года. Сам ліст датаваны 5 чэрвеня - гэта значыць, сад вызначыў узяць на кантроль сям'ю, у якой маці не працавала на той момант ледзь больш за два тыдні.

«Непаўнагадовая знаходзіцца ў неспрыяльных умовах, экстрэмальнай жыццёвай сітуацыі», - заўважае загадчыца дзіцячага садка. Разам з тым прадстаўнік установы адукацыі канстатуе: «Па факце наведвання намі вашай сям'і ўстаноўлена: жыллёва-бытавыя ўмовы пражывання сям'і здавальняючыя, санітарна-гігіенічныя нормы выкананыя, у непаўналетняй маецца асобны пакой, асобнае спальнае месца для сну, гульняў і заняткаў. У наяўнасці гульні і цацкі ў дастатковай колькасці і адпавядаюць узроставым нормам. Маецца мінімальны запас прадуктаў харчавання, адзенне і абутак па сезоне і ў дастатковай колькасці. Са слоў выхавальніка групы, аплату за харчаванне ў дашкольнай установе вы робіце своечасова, Аляксандра наведвае дзіцячы садок заўсёды ў чыстым выглядзе».

Сад паставіў Наталлю у вядомасць, што яе сям'я «на гэты момант знаходзіцца ў нашай дашкольнай установе на кантролі і патрабуе падвышанай педагагічнай увагі». У выпадку ж калі маці не працаўладкуецца, адміністрацыя саду «будзе вымушаная паставіць яе ў разрад сем'яў сацыяльна небяспечнага становішча» і інфармаваць пра гэта райвыканкам, паліклініку, школу.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках