20 красавiка 2024, Субота, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інсульт дзяржаўнага значэння

122
Інсульт дзяржаўнага значэння
Фота: «Радыё Свабода»

Рэдка бывае, каб беларускі дыктатар вось так узяў – і знік.

«Дыктатары – самыя здаровыя людзі на Зямлі. Іх фізічнай форме пазайздросціць любы прыхільнік здаровага ладу жыцця, а іх спартовыя дасягненні такія крутыя, што толькі клопат пра даручаную дзяржаву не дазваляе праславіцца на Алімпійскіх гульнях. Яны практычна несмяротныя. Але, на жаль, роўна да таго моманту, пакуль бачныя публіцы. Якая для іх – як Вій наадварот: як толькі перастане бачыць – так усё, тут і кранты надыходзяць. Паспешлівыя і раптоўныя. Хоць, трэба сказаць, надыходзяць яны не з першага і нават не з другога разу – як правіла, да паездкі на лафеце праходзіць мноства ітэрацый. Прычым не так навучальных, як выпадковых. Вунь, да прыкладу, кожны раз, як Пуціну прыспічыць на тыдзень узяць тайм-аўт ад крывадушніцтва – і калі ласка, у сацсетках прэ лавіна некралогаў з эпітафіямі самага што ні на ёсць блюзнерскага характару», – піша ўкраінскае выданне «Дзелавая сталіца».

«Але Пуцін – такое, да яго прыступаў эскапізму ўжо неяк звыкліся. Але Лукашэнка? Каб беларускі дыктатар вось так узяў – і знік? Гэта неяк ужо занадта экстравагантна. Ды яшчэ каб так людзей падвесці? Бо чакалі ж кіраўніка ў Гомелі, лужыны высушвалі, службу аховы на вушы паставілі. А ён узяў – і не прыехаў. І ўвогуле немаведама куды дзеўся. Без тлумачэння прычынаў. Што ў выпадку з Аляксандрам Рыгоравічам увогуле ні ў якія вароты не лезе. І вось вынік... Не, пакуль не хаваюць. Але ўжо размінаюцца з дыягназамі: ці то інсульт, ці то ўскладненні ад дыябету (таксама, увогуле, інсульт). Прычым размінаюцца асцярожна – па-свойску, праз "шу-шу". Каб у выпадку чаго навіна ўспаўзла ў беларускую інфармацыйную прастору з-за мяжы. Рацыянальная асцярога на выпадак, калі, чаго добрага, ляснецца і пакрыўдзіцца.

Хоць ачуняць трэба было б – хоць бы дзеля прыліку. Не толькі таму, што ў Гомелі чакаюць. А таму яшчэ, што нядобра будзе выглядаць, быццам "вось гэта вось усё" стала вынікам наганяю ў Сочы. Які меншы, але старэйшы партнёр у Саюзнай дзяржаве быццам бы зладзіў за адмову прыняць паслом Міхаіла Бабіча. Пуціна ж зразумець можна: чалавека ўжо не прынялі ні Украіна, ні Турцыя, з куратарствам Л/ДНР таксама не зраслося, і паўпрадам у Прыволжскай федэральнай акрузе не перапрызначаны. Так што адна дарога – менскі агрэман. А тут такі затык.

Незразумела толькі, як Лукашэнка пастанавіў з гэтай сітуацыі выбрацца. Ну не наперад жа нагамі, на самай справе?..

Бог ведае, аднак, і што з ім адбываецца цяпер: дакладнай інфармацыі няма.

Зрэшты, наступнае ягонае знікненне – калі да яго дойдзе – у любым выпадку выкліча новую хвалю канспіралагічных тэорый. Глядзіш, і да ідэі з ратацыяй двайнікоў дамовяцца паводле расейскага ўзору. Вось толькі калі да кропкі дойдзе – яна ўсё роўна стане нечаканасцю. Тым больш што набліжаныя будуць устойліва адмаўляцца. Устрымліваючыся, зрэшты, ад альтэрнатыўных версій. Як, да прыкладу, гэта зрабіла прэс-сакратарка Лукашэнкі, каментуючы навіны, запазычаныя з украінскіх СМІ».

Напісаць каментар 122

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках