18 траўня 2024, Субота, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Галодныя гульні»: украінскія анархісты правялі акцыю ля беларускай амбасады

«Галодныя гульні»: украінскія анархісты правялі акцыю ля беларускай амбасады

Дыктатар выдаткаваў больш за $150 мільёнаў з народнага бюджэту.

Каля беларускага пасольства ў Кіеве прайшла акцыя за байкот Еўрапейскіх гульняў, якія праходзяць у Менску. Зладзілі яе ўкраінскія анархісты.

Тры юнакі павесілі на плот амбасады расцяжку з надпісам «Галодныя гульні з 1994». Потым яны запалілі фаер каля расцяжкі і сышлі, паведамляе «Еврорадио».

У паведамленні, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:

«На вонкавы глянец краіны дыктатар выдаткаваў больш за 150 млн даляраў з народнага бюджэту. Цяпер у гэтыя дні на вуліцах сталіцы будзе яшчэ больш паскуд у форме, каб ніхто не адважыўся парушыць наведзены парадак на вылізаных і вычышчаных ад «парушальнікаў» вуліцах. Людзей без пастаяннага месца жыхарства вывезлі ў месцы ізаляцыі, змянілі рух транспарту па ўсім горадзе, выселілі студэнтаў з інтэрнатаў і працягваюць судзіць актывістаў па розных абсурдных артыкулах. Так, у палоне рэжыму ўсё яшчэ застаюцца палітвязні па «справе антыфашыстаў», Святаслаў Барановіч, Міхаіл Жамчужны і Дзмітрый Паліенка, які чакае суда ў СІЗА.

Байкот Еўрапейскім галодным гульняў у дыктатарскай Беларусі! Смерць рэжыму!»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках