20 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пачала праводзіць уласную праверку нафты з РФ

2
Беларусь пачала праводзіць уласную праверку нафты з РФ

У «Гомельтранснафта Дружбе» заявілі, што даверны прынцып працы з РФ не апраўдвае сябе.

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» (беларускі аператар паўднёвай галінкі МН «Дружба») з 1 жніўня 2019 года праводзіць уласны аналіз нафты на ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў, што паступае з Расеі, паведамляе interfax.by.

«На НПС «Гомель» (найбліжэйшая да тэрыторыі РФ станцыя на нафтаправодзе Унеча-Мазыр - заўв.) з 1 жніўня ўведзенае дадатковае працоўнае месца лабаранта, усталяваны сучасны аналізатар узораў утрымання хлорарганікі ў вуглевадародах, якія паступаюць у нашу краіну», - гаворыцца ў паведамленні «Гомельтранснафта Дружба».

«Сітуацыя з паступленнем з Расеі забруджанай хлорарганікай нафты ў красавіку гэтага года ўнесла некаторыя карэктывы ў падыходы забеспячэння бяспечнага і надзейнага функцыянавання беларускай часткі нафтаправода «Дружба», - растлумачыў сітуацыю галоўны інжынер «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга.

«Стварэнне новых вузлоў уліку колькасці і якасці нафты на мяжы з Расеяй і Польшчай абмяркоўваецца з канцэрнам «Белнафтахім», - адзначаецца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што, са слоў Вярыгі, Беларусь разглядае магчымасць усталяваць новы пункт кантролю колькасці і якасці нафты на ўсходняй мяжы ў 2021 годзе.

«На жаль, даверны прынцып працы з партнёрамі (Расеяй - ІФ) не заўсёды апраўдвае сябе. Калі б такі вузел быў усталяваны на прыёме нафты ў краіну, імавернасць красавіцкага інцыдэнту (пастаўка бруднай расейскай нафты - ІФ) была б выключаная», - цытавала Вярыга дзяржагенства БелТА.

Канцэрн «Белнафтахім» 19 красавіка паведаміў пра пастаўку ў Беларусь па нафтаправодзе «Дружба» забруджанай хлорарганікай нафты, 24 красавіка забруджаную нафту спынілі прымаць Украіна, Польшча і Нямеччына. Пастаўкі кандыцыйнай нафты ў Беларусь аднавіліся 4 траўня. Транзіт нафты на Украіну аднавіўся 24 траўня, пастаўкі кандыцыйнай нафты ў Польшчу праз Беларусь распачаты 9 чэрвеня.

«Гомельтранснафта Дружба» 11 ліпеня завяршыла выцясненне 870 тысяч тон некандыцыйнай нафты на тэрыторыю РФ. «Полацктранснафта Дружба» завяршыла аналагічныя працы 23 ліпеня.

Усяго ў нафтаправодах і нафтасховішчах на тэрыторыі Беларусі знаходзілася больш за 1,3 млн тон забруджанай хларыдам расейскай нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках