29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заіка пра рынак працы ў Беларусі: Гэта рынак нявольнікаў!

37
Заіка пра рынак працы ў Беларусі: Гэта рынак нявольнікаў!

Улады не хочуць, каб у вёсцы былі свабодныя, багатыя і самастойныя людзі.

Пра гэта Леанід Заіка заявіў у праграме на «Прымусе», паведамляе «Салiдарнасць».

- Мы прырастаем каранямі да аднаго месца, і гэта з'яўляецца пасткай. Людзі не думаюць за рамкамі радыусу дзесяць кіламетраў ад сваёй кватэры.

- Гэта спадчына праклятага мінулага феадалізму, - выказаўся Леанід Заіка. - Мяне гэта дзівіць. І галоўнае, што таты-мамы, дзядулі-бабулі абавязкова хочуць, каб дзеці пабудавалі кватэру і абавязкова ў Менску. Гэта будзе Каменная горка, каменны мех, зусім бесперспектыўнае месца, дзе на кожны метр 244 Фросі і Васі, якія працуюць на трактарным ці іншых заводах і ў якіх жыццё ў вёсцы была б лепшае.

Развязаць праблему занятасці ў вёсцы можа толькі прыватная ўласнасць, мяркуе эканаміст. Перашкаджаюць гэтаму ўлады, якія не хочуць, каб у вёсцы былі свабодныя, багатыя і самастойныя людзі.

- Паглядзіце, што такое амерыканскі фермер? У яго два кольты, драбавік і свая зямля. І паспрабуй зазірні да яго! Таму калі няма прыватнай уласнасці на зямлю, людзей будзе кідаць па краіне, як трэску ў Эгейскім моры. Зямля прывязвае, корміць і дае ўсе, што хочаце. Мы загналі людзей у бетонныя скрынкі з чыстага паветра з драўлянага дома.

Як адзначыў Заіка, на першым месцы ў людзей ва ўсім свеце праца.

- Як мае сябры працуюць? Жыў у Вашынгтоне - знайшоў працу ў Каліфорніі. Паехаў, кантракт падпісаў, потым узяў напракат здаровы трэйлер, сеў за стырно, пагрузіў рэчы і паехаў. А ў нас паспрабуй чалавека скалупні. Ён будзе сядзець у сваім Шклове. І што? Гэта рынак працы? Гэта рынак нявольнікаў, прыкаваных да сваіх месцаў. Рынак - гэта мабільнасць, - сказаў на заканчэнне экспэрт і прапанаваў прыбраць рэгістрацыю па месцы жыхарства і стымуляваць развіццё арэнднага жылля.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках