У Тбілісі праходзіць акцыя супраць вылучэння кіраўніка МУС у прэм'еры
- 3.09.2019, 21:37
- 6,848
Акцыя праходзіць на праспекце Руставелі.
Перад будынкам парламента Грузіі на праспекце Руставелі праходзіць акцыя супраць вылучэння кіраўніка МУС Георгія Гахарыя на пасаду прэм'ер-міністра краіны.
Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Першы канал Грузіі.
Акцыя арганізавана рухам «Ганьба». На ёй таксама знаходзяцца лідары «Адзінага нацыянальнага руху».
На акцыі выступаюць супраць вылучэння кандыдатуры Георгія Гахарыя на пасаду прэм'ер-міністра Грузіі.
Гахарыя абвінавачвалі ў празмерным ужыванні сілы праваахоўнікамі: паліцыя разганяла людзей з дапамогай слёзатачывага газу і страляла гумовымі кулямі.