У Заслаўі сотні чалавек сабраліся на сустрэчу з кіраўніцтвам горада
2- 20.08.2020, 21:41
- 23,405
Жыхары арганізавалі «адкрыты мікрафон».
У Заслаўі сёння сотні людзей чакалі сустрэчы з кіраўніцтвам горада.
Ім прапанавалі прайсці ў ДК, але людзі адмовіліся, паведамляе nn.by.
Калі прысутным сказалі, што старшыня гарвыканкама быццам бы захварэла, жыхары арганізавалі «адкрыты мікрафон», без чыноўнікаў.
Да Дому культуры прыйшло блізу тысяча чалавек.
