Грэцыю ды Гішпанію ахапілі маштабныя лясныя пажары: відэа
- 21.05.2021, 16:52
- 1,582
Да тушэння пажараў прыцягнутыя сотні ратавальнікаў і авіяцыя.
Частку Грэцыі ахапілі маштабныя лясныя пажары. Загарэлася ў ваколіцах Афінаў у курортным мястэчку Лутракі, піша «УНІАН».
Як адзначаецца, ужо выгаралі 20 квадратных кіламетраў лесу і некалькі будынкаў. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма.
Дым ад полымя накрыў грэцкую сталіцу, праз што ў горадзе пагоршылася бачнасць. Улада ўжо правяла неадкладную эвакуацыю чатырнаццаці вёсак і трох манастыроў у гарах.
Да тушэння полымя прыцягнутыя сотні пажарных і авіяцыя.
Пакутуе ад пажараў і гішпанскі востраў Тэнэрыфэ, на якім полымя ахапіла 400 гектараў тэрыторыі.
(1).png)
(2).png)
(3).png)
(4).png)
(5).png)
(6).png)
(7).png)