24 красавiка 2024, Серада, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША, ЕЗ, Канада і Брытанія заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў

7
ЗША, ЕЗ, Канада і Брытанія заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў

Краіны выступілі з супольнай заявай.

ЗША, ЕЗ, Канада і Вялікая Брытанія заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязняў і шчыльна супрацоўнічаць над расследаваннем інцыдэнту з самалётам Ryanair, гаворыцца ў супольнай заяве бакоў.

"Мы адзіныя ў закліку да рэжыму Лукашэнкі цалкам супрацоўнічаць з міжнароднымі расследаваннямі падзей 23 траўня, неадкладна адпусціць усіх палітычных зняволеных, рэалізаваць усе рэкамендацыі незалежнай экспертнай місіі Маскоўскага механізму АБСЕ, а таксама пачаць усёабдымны і сапраўдны палітычны дыялог паміж уладамі і прадстаўнікамі дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пад эгідай АБСЕ", – гаворыцца ў заяве.

Раней ЗША, ЕЗ, Канада і Вялікая Брытанія абвесцілі пра новыя санкцыі супраць рэжыму.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках