У Львове запрацавала першая школа беларускай мовы
3- 25.07.2021, 21:25
- 4,750
Фотафакт.
Школу для вывучэння беларускай мовы ў Львове адкрыў «Беларускі крызісны цэнтр» пры падтрымцы ўкраінскай скаўцкай арганізацыі «Пласт», паведамляе «Белсат».
«Беларускі крызісны цэнтр у Львове» дапамагае беларусам, якія былі вымушаныя з'ехаць з радзімы праз пераслед паводле палітычных матываў.
Цэнтр аказвае юрыдычную і псіхалагічную падтрымку, падказвае, як правільна падаць дакументы на ВНЖ, на атрыманне статусу бежанца, дапамагае знайсці працу, жыллё і г. д. Таксама «Крызісны цэнтр» праводзіць навучальныя кампаніі, культурныя мерапрыемствы, акцыі.