20 траўня 2024, панядзелак, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню імпартавала электраэнэргію з Еўропы

1
Украіна ўпершыню імпартавала электраэнэргію з Еўропы

Пакуль у тэставым рэжыме.

Дзяржаўны аператар "Энэргетычная кампанія Украіны" ў чацвер ажыццявіў першы ў гісторыі тэставы імпарт электраэнэргіі з Еўропы.

Пра гэта інфармуе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на паведамленне прадпрыемства.

Удакладняецца, што тэставы імпарт электраэнэргіі адбыўся са Славаччыны, яго магутнасць складала 1 МВт.

Права на імпарт «Энэргетычная кампанія Украіны» атрымала ў выніку адкрытага аўкцыёну на доступ да міждзяржаўных электрасетак, які ў аўторак правёў аператар нацыянальнай сістэмы перадачы НЭК «Укрэнэрга».

«Тэхнічная магчымасць імпартаваць электраэнэргію з Еўропы ва Украіну - гэта яшчэ адзін інструмент стабілізацыі дзейнасці нашай энэргасістэмы. Мы маем быць гатовыя да яго ўкаранення», - растлумачыў генеральны дырэктар АТ «ЭКУ» Віталь Бутэнка.

Нагадаем, Украіна ў сакавіку падала заяўку на далучэнне да еўрапейскай энэргасістэмы ENTSO-E і на пачатку чэрвеня атрымала права экспартаваць сваю энэргію ў Еўропу. Першы камерцыйны трансмежавы абмен электрычнасцю пачаўся ў канцы чэрвеня з Румыніяй і Славаччынай - у ліпені.

Але 10 кастрычніка праз расейскія ракетныя абстрэлы энэргетычных аб'ектаў Украіна абвясціла, што спыняе экспарт электраэнэргіі ў Еўропу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках