У Беларусі для пенсіянераў касуецца 50% збаўка на праезд у электравіках
14- 30.10.2022, 21:48
- 7,670
Ужо з 1 лістапада.
У Беларусі касуецца 50% збаўка на праезд у электравіках для пенсіянераў з 1 лістапада, піша «Камсамолка».
Традыцыйная збаўка на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа БЧ (Беларуская чыгунка) уводзіць з 1 траўня і на ўвесь перыяд сельскагаспадарчых работ.
Адзначаецца, што даўней гэтая льгота дзейнічала да канца верасня, аднак з 2020 года яе пастанавілі прадоўжыць да канца кастрычніка. Упершыню такі прывілей для пенсіянераў пачаў дзейнічаць у 2011 годзе.
Так, збаўка складае 50% пры куплі білета. Для таго, каб набыць квіток са збаўкай, трэба паказаць у касе чыгуначнага вакзала або станцыі арыгінал пенсійнага пасведчання.
Акрамя таго, пенсіянеры таксама могуць ўзяць ільготныя праязныя білеты ў тэрміналах самаабслугоўвання, білетных касах, на сайце БЧ або ў мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік».