10 траўня 2024, Пятніца, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паблізу Лісічанска УСУ ліквідавалі атрад Сахалінскага АМАПу

21
Паблізу Лісічанска УСУ ліквідавалі атрад Сахалінскага АМАПу

Украінцы 150-ты дзень гераічна супрацьстаяць РФ.

Нават пасля адступлення ўкраінскіх абаронцаў ад Лісічанска і поўнага пераходу горада пад расейскую акупацыю, УСУ не збіраюцца даваць ворагу спакой. Так, стала вядома, што абаронцы Украіны знішчылі цэлы атрад Сахалінскага АМАПу на Луганшчыне. Як паведаміў афіцэр УСУ Анатоль Штэфан, рашысты толькі заехалі на ратацыю, як атрымалі гару забітых і параненых.

"Нядаўна ваяры УС Украіны адправілі падарунак атраду Сахалінскага АМАПу ў р-не г. Лісічанск, якія толькі заехалі на ратацыю. 12 адразу афіцыйна дэнацыфікаваліся і дэмілітарызаваліся, увесь астатні склад атрада цяжка параненыя", - распавёў Штэфан.

Гэта не першыя ўдалыя "паляванні" ўкраінскіх абаронцаў у гэтым раёне. Раней кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай распавёў, што УСУ падарвалі ў Лісічанску будынак суда, дзе праводзілі нараду акупанты. Знішчана блізу паўсотні захопнікаў.

А раней стала вядома, што ў захопленай рашыстамі Белагораўцы спецназаўцы ГУР МАУ ўзялі ў палон выведчыка расейскага ГРУ: у яго тэлефоне знайшлося нямала цікавага.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках