СМІ: На патанулым крэйсеры «Масква» загінуў сын камандзіра дывізіі Чарнаморскага флота
23- 27.07.2022, 20:49
- 16,562
Крэйсер затануў 14 красавіка.
На крэйсеры «Масква», які затануў у сярэдзіне красавіка ў Чорным моры, загінуў Валерый Крыварог, сын камандзіра дывізіі Чарнаморскага флота контр-адмірала Алега Крыварога. Пра гэта паведамілі тры суразмоўцы тэлеграм-канала «Агентство. Новости».
37-гадовы Валерый Крыварог служыў на крэйсеры «Масква» у рангу капітан-лейтэнанта. У 2019 годзе ён кіраваў ротай прыймання і размеркавання вайскоўцаў цэнтра забеспячэння ўправы штаба флоту.
Як расказалі суразмоўцы «Агенцтва», пасля затаплення карабля ў сярэдзіне красавіка Крыварог лічыцца зніклым без вестак. Мяркуючы з ягонай старонцы ва "УКантакце", апошні раз у сетцы ён быў 9 красавіка, за пяць дзён да загубы крэйсера "Масква".
Бацька зніклага - Алег Крыварог, камандзір 30-й дывізіі надводных караблёў Чарнаморскага флота. У гэтую дывізію ўваходзіў і крэйсер "Масква".
У прэсавай службе Чарнаморскага флота не сталі адказваць на пытанне "Агенцтва" і кінулі трубку. На запыт выдання ўстанова на момант публікацыі не адказала.
Нагадаем, крэйсер "Масква" затануў 14 красавіка. Паводле версіі Мінабароны РФ, на крэйсеры быў пажар, які прычыніўся да дэтанацыі баявога набою. Кіеў паведамляў, што крэйсер быў атакаваны дзвюма супрацькарабельнымі ракетамі «Нэптун». Расейскае абароннае міністэрства сцвярджала, што на крэйсеры загінуў адзін марак, яшчэ 27 зніклі без вестак.