20 траўня 2024, панядзелак, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Visa змяніла валюту разліку ў Беларусі

2
Visa змяніла валюту разліку ў Беларусі

Карыстальнікі беларускіх картак усё часцей сутыкаюцца з хібамі ў іх дзейнасці.

"Беларусбанк" абвясціў аб змене валюты разлікаў з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa з даляра ЗША на еўра. Паведамленне апублікаванае на сайце фінансавай установы, піша zerkalo.io.

"У сувязі са зменай міжнароднай аплатнай сістэмай Visa валюты разліку інфармуем, што з 9.07.2022 замест даляраў ЗША валюта разлікаў банка з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa вызначаная - еўра", - паведаміў банк.

Таксама аб змене з 9 ліпеня паведаміў банк "Рашэнне". Але там адзначаюць, што гэта датычыцца толькі замежных аперацый з карткамі.

"Разлікі з міжнароднай аплатнай сістэмай Visa International у аперацыях з банкавымі аплатнымі карткамі, праведзенымі за межамі Беларусі, будуць рабіцца ў еўрах", — гаворыцца на сайце банка.

Нагадаем, пасля адмовы міжнародных аплатных сістэм Visa і Mastercard ад супрацоўніцтва з Расеяй карыстальнікі беларускіх картак таксама перыядычна сутыкаюцца з хібамі ў іх дзейнасці ды праблемамі ў абслугоўванні картак за мяжой. Таксама шэраг беларускіх банкаў патрапіў пад санкцыі ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках