20 траўня 2026, Серада, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У якіх раёнах Беларусі лепш не збіраць грыбы і ягады?

3
У якіх раёнах Беларусі лепш не збіраць грыбы і ягады?

У дарах з лесу знайшлі цэзій-137.

Берасцейскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя папярэджвае, што трэба правяраць грыбы і ягады з лесу на змяшчэнне радыенуклідаў, паведамляе «КП».

У 2021 годзе было даследавана 855 проб грыбоў і ягад на змяшчэнне радыенуклідаў цэзію-137. У 23,8% з іх выявілі неадпаведнасць гігіенічнаму нарматыву.

- Паводле тыпаў лясной прадукцыі неадпаведнасць нарматыўным патрабаванням выяўлена ў 36,4% проб грыбоў і ў 9,1% проб ягад, - гаворыцца ў паведамленні Цэнтра.

Адзначаецца, што перавышэнне колькасці радыенуклідаў цэзію-137 у прадукцыі лесу рэгулярна рэгіструюцца на тэрыторыі Лунінецкага, Столінскага і Пінскага раёнаў, перыядычна на тэрыторыі Дарагічынскага і Янаўскага раёнаў.

Задарма праверыць грыбы і ягады, сабраныя для ўласнага спажывання, можна ў лабараторыях цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі. Калі ж дары лесу прызначаныя для продажу на базары, то іх пракантралююць ветэрынарна-санітарныя лабараторыі.

Набываць ягады і грыбы ў людзей, якія гандлююць уздоўж дарог, не рэкамендуецца. Іншая рэч, калі яны маюць дакументы, якія пацвярджаюць іх бяспеку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках