У Менску пачынаецца сезон адключэння вады
5- 29.03.2023, 21:30
- 5,820

30 сакавіка не будзе гарачай вады і ацяплення ў дамах у Малінаўцы і Паўднёвым Захадзе.
У Маскоўскім раёне Менска знайшлі пашкоджанне на адрэзку цеплавой магістралі. Для таго каб хутка яе адрамантаваць, давядзецца адключыць гарачую ваду і ацяпленне ў 94 жылых дамах і 45 будынках, паведамляе «Менскэнэрга».
29 сакавіка пры абыходзе персаналам цеплавых сетак знайшлі пашкоджанне на адрэзку цеплавой магістралі №52, якая пралягала ўздоўж праспекта Газеты «Звязда». Цяпер вядуцца раскопкі месца пашкоджання.
30 сакавіка з 08.00 да 22.00 з мэтай аператыўнага аднаўлення пашкоджанага адрэзка будуць адключаныя наступныя спажыўцы ацяплення і гарачага водазабеспячэння Маскоўскага раёна:
94 жылыя дамы ў квартале праспектаў Любімава і Газеты «Звязда», вуліцаў Бялецкага і Рафіева;
11 установаў дашкольнай адукацыі;
1 дзіцячы дом;
7 установаў сярэдняй адукацыі;
26 адміністрацыйных будынкаў.
Дакладны спіс адрасоў вы можаце паглядзець тут.