28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выяўленая Пуціным «антэна» для падрыву «Паўночных струменяў» – марскі буй

Выяўленая Пуціным «антэна» для падрыву «Паўночных струменяў» – марскі буй

Выбухі на нітках газаправодаў «Паўночны струмень» адбыліся ў верасні 2022 года.

Выяўлены каля газаправода «Паўночны струмень» «слупок», які прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў антэнай для падрыву, – марскі дымавы буй. Дацкае энэргетычнае агенцтва паведаміла, што ўзняло цыліндрычны аб'ект у аўторак.

«Расследаванне паказала, што гэта быў пусты марскі дымавы буй, які выкарыстоўваецца для візуальнай маркіроўкі. Аб'ект не ўяўляе пагрозы для бяспекі», – адзначылі ў агенцтве. Пры пад’ёме буя прысутнічаў прадстаўнік аператара газаправода Nord Stream 2 AG, якога запрасілі ўдзельнічаць у аперацыі вымання.

У сярэдзіне сакавіка Пуцін заявіў, што «Газпрам» выявіў падазроны «слупок» на стыку трубаў, недалёка ад месца выбуху «Паўночнага струменя». Прэзідэнт РФ сцвярджаў, што гэта магла быць антэна для прыёму сігналу на прывядзенне ў дзеянне выбухной прылады.

Тады Пуцін расказаў, што Расея прапанавала сфармаваць міжнародную групу экспертаў для супольнага абследавання нітак «Паўночных струменяў», але атрымала нявызначаны адказ.

16 сакавіка міністр замежных справаў Даніі Ларс Леке Расмусен паведаміў, што Капенгаген не дазволіць Маскве ўдзельнічаць у расследаванні выбухаў на «Паўночных струменях». Паводле ягоных словаў, намаганняў Даніі, Швэцыі і Нямеччыны ў гэтым кірунку дастаткова, і іх вынікам можна давяраць, паколькі ў гэтых краінах «пануе вяршэнства закона».

Выбухі на нітках газаправодаў «Паўночны струмень» адбыліся 26 верасня 2022 года. Пашкоджаныя адрэзкі пралягаюць у выключных эканамічных зонах Швэцыі і Даніі. Праваахоўныя органы названых краінаў і Нямеччыны прыйшлі да высновы, што гэта была дыверсія, аднак хто за ёй стаіць, да гэтага часу невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках