19 траўня 2024, Нядзеля, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі заявілі, што знаходжанне ў АДКБ «стварае праблемы»

9
У Арменіі заявілі, што знаходжанне ў АДКБ «стварае праблемы»

Афіцыйны Ерэван загаварыў, што яму важна супрацоўнічаць з заходнімі партнёрамі.

Знаходжанне Арменіі ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), якую фактычна ўзначальвае Расея, стварае «пэўныя праблемы» для армянскай дзяржавы. У сувязі з гэтым Ерэвану важна супрацоўнічаць з заходнімі партнёрамі ў пытаннях бяспекі. Пра гэта заявіў сакратар Рады бяспекі краіны Армэн Грыгаран, паведамляе Грамадская тэлевізія Арменіі.

Ён адзначыў, што з 2020 года «цяжка знайсці хоць які-небудзь прыклад» спрыяння Арменіі з боку АДКБ.

«Цягам трох шырокамаштабных нападаў з боку Азербайджана АДКБ не аказала Арменіі ніякага спрыяння, і калі Арменія, прадаўжаючы пошукі, урэшце знайшла альтэрнатывы, напрыклад разгортванне маніторынгавай місіі Еўразвязу, толькі тады АДКБ пачала прапаноўваць сваю дапамогу», – адзначыў армянскі чыноўнік.

Ён нагадаў, што на Арменію «нападалі тройчы».

«Урэшце так званы вайсковы блок прапануе Арменіі місію ў зборы фактаў. Гэта прынамсі несур'ёзна», – падкрэслівае чыноўнік.

Паводле словаў сакратара Рады бяспекі Арменіі, ёсць аплата за расейскую зброю за затрымкі з яе пастаўкай.

«Мы бачым рэальнасць, якая існуе, – гэта вайна Расея – Украіна, магчымасці Расеі абслугоўваць уласную вайну і той факт, што яе магчымасці не такія вялікія, каб экспартаваць узбраенне, і мы пайшлі па шляху пошуку іншых рэсурсаў. Ёсць шмат краінаў, з якімі мы інтэнсіўна вядзем перамовы пра набыццё зброі», – адзначыў Грыгаран.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках