Пуціна не запросяць на 80-годдзе высадкі ў Нармандыі
27- 16.04.2024, 18:25
- 7,262
У сувязі з развязанай ім вайной ва Украіне.
На мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя высадкі войск у Нармандыі ў Францыю будзе запрошаная Расея, а не яе прэзідэнт Уладзімір Пуцін, заявілі арганізатары, Mission Libération, піша Le Figaro.
Пуціна пастанавілі не запрашаць у сувязі з вайной ва Украіне. Аднак Расея запрошаная быць прадстаўленай, каб адзначыць самаадданасць і ахвяры савецкага народа, а таксама яго ўнёсак у перамогу над Германіяй у 1945-м, заявілі ў Mission Libération.
Раней аб планах Парыжа запрасіць Маскву на цырымонію 6 чэрвеня паведаміла радыёстанцыя Europe 1.