Зяленскі: Чым больш ціску будзе на Расею, тым бліжэйшы будзе мір
5- 7.08.2024, 22:00
- 4,022
Прэзідэнт Украіны запісаў відэазварот.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў звароце 7 жніўня падзякаваў за адвагу баявым падраздзяленням сілаў абароны краіны. Запіс ягоны офіс апублікаваў у YouTube.
Ён адзначыў абаронцаў, якія дзейнічаюць на Пакроўскім, Тарэцкім, Ліманскім і Харкаўскім кірунках, а таксама «ўсюды, дзе прадаўжаецца наша абарона ад наступальных аперацый акупанта».
«Важна і надалей знішчаць ворага – менавіта так трапна, як нашыя ваяры ўмеюць, і менавіта так устойліва, як гэта дапамагае ўсёй абароне нашай краіны, і менавіта так эфектыўна, як паказвае вынік. І чым больш ціску будзе на Расею – на агрэсарку, якая прынесла вайну ва Украіну, – тым бліжэйшы будзе мір. Справядлівы мір праз справядлівую сілу», – сказаў кіраўнік дзяржавы.
Зяленскі праінфармаваў, што 7 жніўня абмеркаваў з галоўным камандзірам Аляксандрам Сырскім апошнія дзеянні Узброеных сілаў Украіны.
«Дэталі – пазней», – дадаў прэзідэнт Украіны.