Украінскія дроны разграмілі тэхніку расіян пад Запарожжам
- 18.05.2026, 17:37
Сярод паражаных мэтаў — гарматы, сродкі РЭБ і склады боепрыпасаў.
Лётчыкі 23-й брыгады «Хортыца» Нацыянальнай гвардыі Украіны нанеслі ўдары з дапамогай FPV-дронаў па тэхніцы і пазіцыях акупантаў на Запарожскім напрамку.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», украінскія аператары дронаў за мінулы тыдзень баявых дзеянняў у зоне сваёй адказнасці знішчылі больш за 30 адзінак лагістычнай і артылерыйскай тэхнікі ворага.
Сярод паражаных мэтаў:
аўто / мотатэхніка / НРК — 22 адз.;
гарматы — 9 адз.;
сродкі РЭБ/РЭР — 10 адз.;
КП, СП, пункты дыслокацыі і склады БК — 63 адз.;
тэлекамунікацыйнае абсталяванне — 8 адз.;
асабовы склад — 5 адз.