Прайграўшы выбары Флавіу Балсанару ўцёк з Бразіліі
3- 27.10.2026, 21:49
- 1,450
ФОТА: LUCAS LANDAU/THE AP
Ён намерваецца папрасіць палітычны прытулак у ЗША.
Былы кандыдат у прэзідэнты Бразіліі Флавіу Балсанару, якога падазраюць у адмыванні грошай, уцёк з краіны праз мяжу з Аргенцінай, паведамляе іспанамоўнае выданне Infobae. Паводле дадзеных выдання, ён намерваецца адправіцца ў ЗША.
Напярэдадні Вярхоўны суд краіны абавязаў Балсанару здаць свой пашпарт у праваахоўныя органы, каб пазбавіць яго магчымасці выехаць з краіны. Паводле Infobae, яму ўдалося перайсці аргентынскую мяжу па ўнутраным пасведчанні асобы. А 02:00 27 кастрычніка (08:00 паводле мінскага часу) па мясцовым часе ён павінен быў вылецець прыватным рэйсам у ЗША.
Крыніцы Metropoles, блізкія да палітыка, распавялі, што Флавіу Балсанару намерваецца адправіцца ў Фларыду разам з жонкай і дзвюма дочкамі і папросіць палітычны прытулак. Дзе ён цяпер знаходзіцца, невядома. Улады Аргенціны пры гэтым адмаўлялі наяўнасць звестак, якія пацвярджалі б, што Балсанару трапіў на тэрыторыю краіны.
У кастрычніку ў Бразіліі завяршыліся прэзідэнцкія выбары, перамогу на якіх атрымаў дзеючы прэзідэнт Лула да Сілва, набраўшы 51,79% галасоў. Флавіу Балсанару атрымаў 48,21%.