27 кастрычнiка 2026, aўторак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны атакавалі Маскву ў дзень правядзення саміту з удзелам Пуціна

2
Узброеныя сілы Украіны атакавалі Маскву ў дзень правядзення саміту з удзелам Пуціна
Ілюстрацыйнае фота

На атакі беспілотнікаў паскардзіўся мэр сталіцы РФ.

Украінская армія 27 кастрычніка, у дзень правядзення саміту Форуму краін — экспарцёраў газу (ФСЭГ), на якім выступаў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін, атакавала Маскву беспілотнікамі, заявілі ўлады. Паводле даных мэра сталіцы Сяргея Сабяніна, за дзве гадзіны да 18:30 сілы СПА нібыта перахапілі на падлёце да горада 16 беспілотнікаў. «На месцы падзення абломкаў працуюць спецыялісты аварыйных службаў», — напісаў ён у тэлеграм-канале, не прыводзячы падрабязнасцяў. У Мінабароны заявілі, што з 8:00 да 20:00 быў знішчаны 71 украінскі дрон, у тым ліку ў маскоўскім рэгіёне. На захадзе Масквы і ў Падмаскоўі (Барвіха, Роднікі, Гаворава) людзі паведамлялі пра выбухі, піша msk1.ru.

У сацсетках масквічы пісалі пра «грукат» і спрацоўванне аўтасігналізацыяў, а маніторынгавыя каналы, акрамя небяспекі БПЛА ў Маскоўскай вобласці, паведамлялі пра малыя паветраныя шары (МВШ). На гэтым фоне, у дадатак да адключэння мабільнага інтэрнэту ў цэнтры сталіцы, улады некалькі разоў за дзень уводзілі ў маскоўскіх аэрапортах абмежаваны рэжым працы, які прадугледжвае ўзгадненне палётаў з «адпаведнымі органамі». Гэта закранула Дамадзедава і Жукоўскі. У Внукаве, паводле даных Расавіяцыі, уводзілася поўнае абмежаванне на прыём і вылет самалётаў. Гэта прывяло да затрымак і адмен прыкладна 150 рэйсаў, падлічыў канал «Осторожно, Москва». Некалькі самалётаў перанакіравалі на запасныя аэрадромы.

Пасажыры рэйса DP6902 Нальчык — Масква распавялі «Осторожно, новости», што іх самалёт сеў у Ніжнім Ноўгарадзе з-за небяспекі беспілотнікаў. Людзі таксама паведамілі, што яшчэ некалькі рэйсаў тэрмінова прызямліліся ў ніжагародскім аэрапорце для дазапраўкі. Гэта самалёты, што ляцелі з Сочы (SU 1151) і Пензы (FV6546).

Пакуль расійская СПА адбіваецца ад чарговай хвалі ўкраінскіх дронаў, Пуцін выступаў на пленарным пасяджэнні восьмага саміту ФСЭГ, які праходзіў у Цэнтры міжнароднага гандлю. Пасля завяршэння мерапрыемства прэзідэнт планаваў двухбаковыя сустрэчы з прэзідэнтамі Ірана, Мазамбіка і Экватарыяльнай Гвінеі, эмірам Катара і старшынём Прэзідэнцкага савета Лівіі.

У межах Трэцяга транспартнага кольца, як паведамлялі ў Міністэрстве лічбавага развіцця РФ, у сувязі з неабходнасцю «забеспячэння бяспекі» абмежавалі працу інтэрнэту. Абмежаванні будуць дзейнічаць і 28–29 кастрычніка. Таксама ў цэнтры Масквы часткова перакрывалі вуліцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲