У Беларусі хочуць абкласці падаткам яшчэ адзін від транспарту
4- 31.10.2026, 14:59
- 1,190
Для «напаўнення даходнай часткі бюджэту».
У Беларусі намерваюцца пашырыць спіс транспартных сродкаў, з якіх спаганяюць транспартны збор. У яго хочуць уключыць малапамерныя судны. Гэта магчымaе наваўвядзенне прадугледжана праектам змяненняў у Падатковы кодэкс, паведамілі у «палаце прадстаўнікоў».
«Для напаўнення даходнай часткі бюджэту прапануецца прадугледзець правядзенне мерапрыемстваў па стварэнні інфармацыйнага рэсурсу ўліку малапамерных суднаў з мэтай далейшага іх падаткаабкладання транспартным падаткам з 2029 года», — паведамілі ў «палатцы».
То бок чыноўнікі хочуць спачатку стварыць базу такога транспарту, каб у будучыні спаганяць з яго ўладальнікаў падаткі.
У праекце змяненняў у Падатковы кодэкс прапісалі, што з 1 студзеня 2029 года МНС павінна прадстаўляць Міністэрству па падатках і зборах інфармацыю пра малапамерныя судны і іх уладальнікаў. Гэтыя даныя павінны перадавацца штогод.
Далей такі транспарт хочуць абкласці падаткамі. Выключэнне хочуць зрабіць для вёсельных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кг — з іх не збіраюцца браць зборы. Атрымаецца, што пад гэты падатак могуць трапіць маторныя лодкі, катэры і іншыя малапамерныя судны.