2 лiстапада 2026, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашысты скралі ўкраінскую котку з Алешак

6
Лукашысты скралі ўкраінскую котку з Алешак

Ганебны ўчынак.

Лукашысту прысвоілі ўкраінскую котку, эвакуяваную з Алешак. На яе пераносцы былі ўказаныя мянушка Ева і нумар тэлефона, аднак пры перасадцы ў Беларусі жывёле прыдумалі новае імя — Міра, і замест перадачы ва Украіну пасялілі ў рэдакцыі прапагандысцкага выдання, заўважыла «Еўрарадыё».

Дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла пра гэта бадзёры сюжэт. «Рыжую не змаглі забраць з сабой гаспадары, але папрасілі перадаць у добрыя рукі. І тут здарылася любоў з першага погляду», — заявілі прапагандысты.

Убачыўшы сваю котку ў чужых руках, сваякі гаспадыні былі шакаваныя. «З намі павінны былі звязацца валанцёры з Гомеля або людзі, якія яе забралі, каб перадаць маёй цётцы (гаспадыні), але званка так і не было. Мы вельмі чакаем Еву і вельмі занепакоеныя яе лёсам. Яна частка нашай сям’і, і мы вельмі перажываем за тое, дзе яна цяпер і ў якім стане», — расказалі яны.

Высветлілася, што Ева належала пажылой жанчыне, якая памерла за некалькі тыдняў да цяперашняй эвакуацыі. Пра котку даглядаў сусед.

Пазней гаспадары паведамілі, што змаглі звязацца з дзяўчынай, якая прыюціла жывёлу. Паводле яе слоў, з Алешак котку перадалі без якіх-небудзь тлумачэнняў і не сказалі, што яе трэба камусьці вярнуць. Аднак у тэлесюжэце бачна пераноска з мянушкай і нумарам тэлефона, а гэта сведчыць пра тое, што ўсё было не зусім так.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲