З'явіліся кадры ўдару «Фламінга» па стратэгічным заводзе РФ
10- 25.02.2026, 21:49
- 22,726
Ракета пераадолела каля 1650 кіламетраў да мэты.
У сетцы апублікаваны відэазапіс, на якім зафіксаваны момант трапляння ўкраінскага боепрыпасу ў адзін з расійскіх заводаў. У сацсетках адзначаюць, што ідзе гаворка пра атаку ўкраінскай ракеты FP-5 «Фламінга» на Воткінскі завод, які вырабляе ракетныя комплексы для арміі РФ.
Украінскі ВПК прадэманстраваў магчымасці, якія змяняюць стратэгічны баланс сіл у глыбокім тыле ворага. Як паведамляе «Цензор.НЕТ», у ноч на 21 лютага 2026 года (атака пачалася вечарам 20-га) найноўшая ўкраінская крылатая ракета FP-5 «Фламінга» паразіла стратэгічнае прадпрыемства — «Воткінскі завод», дзе вырабляюць ракеты «Іскандэр-М», «Топаль-М» і найноўшыя «Арэшнік».
Гэты ўдар стаў не толькі ваенным поспехам, але і, верагодна, сусветным рэкордам далёкасці баявога прымянення крылатай ракеты такога класа: ракета пераадолела каля 1650 кіламетраў.
Генеральны штаб ЗСУ афіцыйна пацвердзіў прымяненне менавіта ракет «Фламінга» для гэтага ўдару. Уладальнік кампаніі-вытворцы Дзяніс Штылерман напярэдадні апублікаваў відэа запуску ракет з лаканічным подпісам: «Без кантэксту. Кантэкст — пазней».