21 траўня 2026, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атакавалі з паветра і мора: у Наварасійску палае нафтавы тэрмінал

16
Атакавалі з паветра і мора: у Наварасійску палае нафтавы тэрмінал

Гэты тэрмінал — другі паводле аб’ёмаў экспарту нафты ў РФ.

Увечары 1 сакавіка ў Наварасійску, у Краснадарскім краі, прагрымелі выбухі. Агонь ахапіў раён нафтавага тэрмінала. Гэты аб’ект неаднаразова атакоўвалі ўкраінскія дроны.

Расійскія СМІ пішуць пра ўдары марскіх дронаў і БПЛА. Аб’ект знаходзіцца на адлегласці каля 345 кіламетраў ад лініі фронту ва Украіне.

Перад гэтым мясцовы мэр Андрэй Краўчэнка паведаміў пра перакрыцце руху ў раёне набярэжнай, перадае «Зеркало недели».

Нагадаем, 14 лістапада 2025 года ўкраінскія беспілотнікі ўдарылі па нафтавым тэрмінале марскога порта «Наварасійск». Гэты тэрмінал — другі паводле аб’ёмаў экспарту нафты ў краіне. Акрамя таго, гэта ключавы лагістычны вузел для пастаўкі нафтапрадуктаў праз Чорнае мора.

Тады ўдалося пашкодзіць два нафтавыя прычалы, нафтаналіўныя стэндэры, трубы і помпы. На аб’екце ўзнік маштабны пажар. Пасля атакі порт на пэўны перыяд спыніў працу.

У снежні таго ж года пасля атакі ўкраінскіх падводных дронаў Sub Sea Baby, якія паразілі падводную лодку класу 636.3 «Варшаўянка», якая з’яўляецца носьбітам ракет «Калібр», расіяне баржамі перагарадзілі ўваход у ваенную гаваню ў Наварасійску.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках