20 траўня 2026, Серада, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларуса канфіскавалі больш за 12 тысяч долараў з-за адной купюры

10
У беларуса канфіскавалі больш за 12 тысяч долараў з-за адной купюры

Што адбылося?

Звычайны візіт у банк дзеля абмену валюты ператварыўся ў гісторыю з выклікам міліцыі. У 37-гадовага мужчыны ў Магілёве забралі 12 70 долараў, паведаміла myfin.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.

Мужчына прынёс у абменнік 124 купюры наміналам 100 долараў, пяць 50-даляравых купюр і адну «дваццацатку».

Падчас праверкі касірка засумнявалася ў сапраўднасці адной з «сотак» узору 2006 года. Жанчына націснула трывожную кнопку.

У выніку ўсе наяўныя забралі і накіравалі на даследаванне. Экспертыза пацвердзіла, што ўсе купюры — і тая самая «падазроная», і астатнія 129 банкнот — сапраўдныя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках