Лукашэнка пралічыўся
22- 6.03.2026, 20:21
- 19,910
Сіноптык-самазванец памыліўся з прагнозам.
МНС 6 сакавіка паведаміла, што такая стыхія, як вясновае палаводдзе, ужо атакавала 11 раёнаў у 4 абласцях Беларусі. Ведамства расказала, у якіх рэгіёнах колькі дамоў падтоплена.
Усяго з пачатку 2026-га стыхія закранула 16 прыватных жылых дамоў, 39 падворкаў, 8 гаспадарчых пабудоў, 8 падвалаў жылых дамоў і 2 іншыя будынкі. А вось падрабязнасці ад МНС па абласцях:
у 7 раёнах Гродзеншчыны падтопіла 8 жылых дамоў, 27 падворкаў і 6 падвалаў,
на Міншчыне вада атакавала 7 жылых дамоў і 7 падворкаў,
у Брэсцкай вобласці ўжо падтоплена 4 падворкі і 2 падвалы,
на Гомельшчыне — 1 жылы дом і 1 падворак.
Варта адзначыць, што Лукашэнка 3 сакавіка заявіў, што паводкаў у Беларусі не будзе. Як бачым, дыктатар памыліўся.