12 траўня 2026, aўторак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Украіне ўдалося стварыць нешта больш эфектыўнае за ядзерную зброю

2
Эксперт: Украіне ўдалося стварыць нешта больш эфектыўнае за ядзерную зброю

Сучасныя дроны можна смела назваць магутнай зброяй.

Сучасныя дроны, якія выкарыстоўваюць Сілы абароны Украіны супраць ворага, можна смела назваць магутнай зброяй, паколькі яна напалохала шмат краін свету, паведаміў ваенны эксперт Іван Кірычэўскі. Ядзерная зброя толькі на першы погляд здаецца такой эфектыўнай, а насамрэч яе не рызыкуюць ужываць, у той час як дроны цяпер могуць заляцець куды заўгодна.

Свой погляд на сучаснае ўзбраенне Іван Кірычэўскі агучыў у інтэрв’ю для платформы «Аналізуй» на YouTube.

— Калі нават уявіць сітуацыю, што Расія разваліцца да таго ўзроўню, што Урал будзе не іх, Кубань будзе не іх, але застанецца цэнтралеўрапейская частка Расіі і застанецца Лукашэнка з вечнай імітацыяй імкнення аб’яднацца ў «саюзную дзяржаву», гэта будзе захоўваць экспансіўную сілу Расіі. Вось чаму ў нас склалася такая спецыфічная сітуацыя, што стаўка Украіны на дроны — гэта не толькі спроба змякчыць наш чалавечы фактар там, дзе нас недастаткова. Стаўка на дроны — гэта змякчэнне расійскага чалавечага фактару там, дзе яго дагэтуль зашмат, — патлумачыў аналітык па ўзбраеннях.

«Важна хоць бы не перашкаджаць сваім, якія ствараюць і выкарыстоўваюць дроны па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, таму што, калі я скажу, „дронавая рэвалюцыя“ у той форме, у якой гэта рэалізавала Украіна, — гэта не менш важна, чым з’яўленне ядзернай зброі на полі бою. Я думаю, што гэта не перабольшанне.

Ядзерная зброя здаецца больш разбуральнай, меркуючы па наступствах і ядзерным уздзеянні, але нават гэта не прымушала генералаў пераглядаць дактрынальныя ўстаноўкі. Дроны, як мы іх ужываем, прымушаюць усіх пераглядаць дактрынальныя ўстаноўкі, у прыватнасці погляды на ўстойлівасць краіны да дронавых удараў», — падсумаваў Кірычэўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках