Трамп папярэдзіў Іран пра «цікаючыя гадзіннікі»
2- 17.05.2026, 20:33
Фота: Getty Images
Прэзідэнт ЗША заклікаў Тэгеран «паспяшацца».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звярнуўся да Ірана з напамінам пра тое, што час заканчваецца.
«Для Ірана гадзіннік цокае, і ім лепш ПАСПЯШАЦЦА, інакш ад іх нічога не застанецца. ЧАС ВАЖНЫ!», — напісаў Дональд Трамп у сацыяльнай сетцы TruthSocial.
Напярэдадні, 16 мая, амерыканскі прэзідэнт заявіў, што Іран чакаюць «цяжкія часы», калі Тэгеран не пагодзіцца на мірную здзелку з Вашынгтонам. Трамп адзначыў, што не ведае, ці заключыць Іран пагадненне.