«Баварыя» у 35-ы раз стала чэмпіёнам Германіі па футболе
- 17.05.2026, 20:50
Каманда забіла 122 галы за сезон, што стала рэкордам за ўсю гісторыю Бундэслігі.
Футбольны клуб «Баварыя» з Мюнхена стаў пераможцам чэмпіянату Германіі па футболе (Бундэслігі) ў сезоне 2025–2026 гадоў. Баварцы загадзя гарантавалі сабе чэмпіёнства, але трафей атрымалі толькі ў суботу, 16 мая, падчас афіцыйнай цырымоніі пасля апошняй гульні.
Матч адбыўся ў Мюнхене. «Баварыя» абыграла ФК «Кёльн» з лікам 5:1. Па выніках турніру ў баварцаў 89 ачкоў і 122 забітыя галы.

На другім месцы ў сезоне 2025–2026 гадоў — дортмундская «Барусія» з 73 ачкамі і 70 галамі. На трэцім — клуб «РБ Ляйпцыг», 65 ачкоў і 66 галоў.
Цяперашняя колькасць галоў у «Баварыі» — максімальная за ўсю гісторыю Бундэслігі. Галоўны футбольны клуб Мюнхена пабіў уласны ранейшы рэкорд па гэтым паказчыку, усталяваны ў пачатку 1970-х, калі Герд Мюлер і каманда забілі 101 гол за сезон.