27 траўня 2026, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нігерыі 30-гадовы «палітык» аказаўся 15-гадовым школьнікам

1
У Нігерыі 30-гадовы «палітык» аказаўся 15-гадовым школьнікам
Махмуд Садыс Буба
Фота: YouTube

Яго гісторыя хутка стала віруснай у сацсетках.

У Нігерыі разгарэўся скандал вакол палітыка Махмуда Садыса Бубы, які раней сцвярджаў, што яму 30 гадоў і яго незвычайна юны выгляд звязаны са спадчыннай карлікавасцю. Аднак пасля публікацыі меркаваных дакументаў з'явіліся падазрэнні, што кандыдат насамрэч з'яўляецца падлеткам, піша Daily Star (пераклад — сайт Charter97.org).

Згодна з апублікаваным дакументам, Буба нарадзіўся 27 жніўня 2010 года, што робіць яго прыблізна 15–16-гадовым. Паводле законаў Нігерыі балятавацца ў Нацыянальную асамблею могуць толькі грамадзяне старэйшыя за 30 гадоў.

Раней палітык распавядаў прыхільнікам, што ганарыцца сваёй знешнасцю і лічыць яе «дарункам Бога». Яго гісторыя хутка стала віруснай у сацсетках.

Сітуацыя рэзка змянілася пасля таго, як чалавек, які прадставіўся сваяком Бубы, апублікаваў фота яго меркаванага пашпарта і назваў палітыка «малодшым братам». Пазней былы школьны настаўнік таксама заявіў, што выкладаў Бубе ў сярэдняй школе і што ён усё яшчэ з'яўляецца падлеткам.

Пасля скандалу кандыдат абвясціў пра выхад з перадвыбарчай гонкі. У афіцыйнай заяве ён не стаў узгадваць свой узрост, патлумачыўшы рашэнне «ўнутрыпартыйным прымірэннем і кансультацыямі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках