27 траўня 2026, Серада, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўводзяць змены, якія датычацца маёмасці і нерухомасці

У Беларусі ўводзяць змены, якія датычацца маёмасці і нерухомасці
фота: shoppingpl.com

Стала вядома, каго закрануць навацыі.

У Беларусі ўводзяць змены, якія датычацца апекі і папячыцельства ў дачыненні да тых, каго прызналі недзеяздольнымі і абмежавана дзеяздольнымі. Навацыі, між іншым, датычацца маёмасці і жылых памяшканняў. Змены прадугледжаны пастановай урада.

«У новай рэдакцыі выкладаюцца Палажэнне аб парадку кіравання маёмасцю падапечных і Інструкцыя аб парадку ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый пры прыняцці рашэнняў аб наданні згоды на адчужэнне або аб адмове ў адчужэнні жылых памяшканняў», — удакладняюць у Саўміне.

Урад уносіць удакладненні ў парадак і тэрмін прызначэння апякуна над маёмасцю. «Калі маёмасць падапечнага знаходзіцца ў іншай мясцовасці, то ахова гэтай маёмасці ажыццяўляецца па месцы яе знаходжання, — паведамляе Саўмін. — Для забеспячэння захаванасці маёмасці мясцовы выканкам сваім рашэннем можа прызначыць апякуна над маёмасцю. Апякун над маёмасцю прызначаецца на працягу месяца з дня атрымання звестак аб маёмасці падапечнага».

Таксама ўрад пашырыў спіс выдаткаў, якія могуць несці кіраўнікі сацыяльных пансіянатаў за кошт сродкаў падапечных, што пражываюць у іх. «Напрыклад, за кошт сродкаў падапечных можна будзе аплаціць рамонт абсталявання і прадметаў, якія належаць падапечнаму, паслугі мабільнай сувязі, аформіць падпіскі на часопісы і газеты, зрабіць выдаткі па выплаце падаткаў, збораў, пошлін, аплату жыллёва-камунальных паслуг у дачыненні да іх маёмасці і іншыя», — тлумачаць у Саўміне.

Таксама ўводзяцца навацыі і па адчужэнні жылля. «Падзелены паўнамоцтвы па падрыхтоўцы праектаў рашэнняў мясцовых органаў улады аб наданні згоды на адчужэнне або аб адмове ў адчужэнні жылых памяшканняў, — паведамляюць ва ўрадзе. — Калі ў жылым памяшканні пражываюць непаўналетнія дзеці — такія рашэнні афармляюцца ўпраўленнямі адукацыі. Калі ў жылым памяшканні пражываюць паўналетнія асобы, прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі, — органамі сацыяльнай абароны».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках