5 чэрвеня 2026, Пятніца, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прызнаў удар «Арэшнікам» па акупаваным Данбасе

2
Пуцін прызнаў удар «Арэшнікам» па акупаваным Данбасе

І назваў «дэмантаж» сарая з дапамогай ракеты «важным».

Падчас выступлення на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу, які актыўна атакуюць украінскія дроны, дыктатар РФ Пуцін вырашыў абвергнуць чуткі, што ракетныя войскі акупантаў страцілі «Арэшнік» над акупаванай Данецкай вобласцю. Гаспадар Крамля заявіў, што так і было запланавана для выпрабаванняў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на трансляцыю выступу Пуціна ў расСМІ.

Пуцін пачаў расхвальваць расійскую зброю і ўзгадаў пра «Арэшнік». Дыктатар заявіў, што, аказваецца, усе ўдары «Арэшнікам» па Украіне былі не баявыя, а выпрабавальныя.

«Гэта не баявое прымяненне. У нас увогуле на тэрыторыі Украіны фактычна не было ніводнага баявога, у поўным сэнсе гэтага слова, прымянення «Арэшніка», — заявіў Пуцін.

Што да падзення ракеты на акупаванай частцы Данецкай вобласці, то дыктатар прыдумаў гісторыю, што быў такі спецыяльны план, каб было зручна паглядзець на вынікі.

«Гэта датычыцца раёна «ДНР» у перыметры асноўнага ўмацаванага раёна. Потым туды заляцелі нашыя дроны ў гэты сарай, па якім ударылі, і проста паглядзелі, як былі размешчаныя разляцелыя блокі. Палічылі да міліметра ўсё, куды што ўпала. Для нас гэта важна, каб у будучыні прымаць рашэнне аб поўнафарматным прымяненні «Арэшніка» па прызначаных мішэнях», — сказаў дыктатар РФ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках