18 верасня 2026, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 вызваленых палітвязняў прыехалі ў Польшчу

1
10 вызваленых палітвязняў прыехалі ў Польшчу

Відэафакт.

Дзесяць палітвязняў, якіх 16 верасня вызвалілі ў Беларусі і пасля гэтага вывезлі ў Літву, прыехалі ў Польшчу, паведамляе «Вясна».

Усяго па выніках перамоў Лукашэнкі з амерыканскай дэлегацыяй на чале са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коулем вызвалілі 25 чалавек.

Пасля вызвалення ўсіх 25 чалавек вывезлі з Беларусі ў Вільнюс. Пазней дзесяць з іх адправіліся ў Польшчу.

Коул пасля перамоў заявіў Reuters, што разлічвае прыкладна праз месяц зноў прыехаць у Беларусь і дамагчыся вызвалення большай колькасці палітвязняў. «Спадзяюся, сотні», — сказаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках