28 апреля 2024, воскресенье, 6:55
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики
Комментарии 13
+8 +
Vasily, 10:49, 4.11

Калі пан Пазняк будзе на Радзіме???

Ответить
+26 +
Лукафоб, 11:40, 4.11

Спадар Зянон будзе на Радзiме адразу,як здохне чклоускi мауглi,калi ты ды табе падобныя зноуку,да улады не прывядеце чарговага дыктатара,прадажнага крамлю!!!!!

Ответить
+35 +
Поўны тэкст, 10:58, 4.11

Дарагія землякі, паважаныя беларусы! Сёньня ізноў адбываюцца Дзяды — нашае містычнае і сакаральнае сьвята продкаў. Яно ў цяперашнім часе набыло ў нас асаблівае значэньне, бо зьвязана з Народным Мэмарыялам Курапаты, зьяўляецца яго часткай і ягонай сутнасьцю.

Народны Мэмарыял Курапаты створаны народам у традыцыях нашай мэмарыяльнай культуры. Пачаўся ён 29-га кастрычніка 1989 года, калі людзі, ідучы шэсьцем, прынесьлі сюды на руках вялікі сямімэтровы Крыж Пакуты і паставілі яго тут пад гукі рэквіема і казаньне малітваў.

З 2000-га года кожны раз на Дзяды сюды прыходзілі тысячы людзей, якія несьлі на плячах крыжы і ўстанаўлівалі іх тут, ля магілаў расстраляных продкаў. Так ствараўся вечны Мэмарыял Памяці пра генацыд. Кожны год на Дзяды сюды прыходзяць людзі, нясуць і ўстанаўліваюць крыжы — помнікі вечнасьці. Вось чаму гэты мэмарыял зьяўляецца вечным, бо кожны год кожнае пакаленьне беларусаў прыносіць сюды і ставіць тут свае адзнакі памяці. Гэта працэс няспынны, пакуль жыве народ. Ён стаўс

Ответить
+37 +
Поўны тэкст, 10:59, 4.11

Ён стаўся рытуалам, сьвятой часткай памяці пра трагічны для людзей і для гісторыі час.

Мы тут усе ёсьць удзельнікі, ушанавальнікі і стваральнікі Народнага Мэмарыялу. Ніхто, ніякая цемра, ніякая цёмная чартоўская сіла ня зьнішчыць Курапаты, пакуль мы жывем.

Няхай цемра бесіцца сабе да пары, няхай робіць сабе крыжалом. Урэшце гэты крыжалом і пахавае іх усіх, з усёй іхнай сіпатай нянавісьцю і ядавітай сьлінай.

Шануйма нашых Дзядоў! Шануйма расстрэльныя магілы продкаў, паважайма нашу гісторыю, нашых пакутнікаў і нашых герояў. Гэта вельмі важна цяпер для беларускай нацыі, каб вытрымаць навалу, перамагчы ворагаў чалавецтва і адбудаваць нашу сьветлую, вольную Беларусь.

Слава Айчыне!
Наступныя Дзяды — у вольнай Беларусі!

3 лістапада 2019 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Ответить
+52 +
Христианка ХВЕ, 11:07, 4.11

Ну с Лукашенеко-то мне понятно: вот он с семьей и своим гаремом и сейчас тоже на отдыхе за границей у магометан находится. А как на вот такие кадры "экскаватором по христианским крестам" смотрят все церкви Беларуси? Молчат православные люди…

Ответить
+30 +
Люстэрка , 11:33, 4.11

Глава католической церкви митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич осудил снос крестов в Куропатах:
«Великий пост — в центре своего внимания в костеле, православной церкви, всеми христианами мы поклоняемся кресту. Каждую пятницу и в другие дни в наших храмах проходят молитвы крестового пути. И в это же время сносятся кресты. Крест — это символ христианства.
Мы также снимаем кресты с башен наших костелов, выносим из них иконы, так как иногда музеи просят, а чаще всего делаем это, чтобы их реставрировать. Но можете себе представить, что было бы, если бы священник перед этим не проинформировал верующих? Это целая война! Куда пропал крест, икона? Это святые вещи для людей».

Ответить
+23 +
Тутэйшыя, 11:39, 4.11

За такое на местах массовых захоронений лукашистов в Беларуси будем ставить только один крест, перевернутый, и тот только из необработанной осины и с указанием только количества и даты.

Ответить
+24 +
Люстэрку!!! , 11:40, 4.11

Это же католики, молящиеся на нашей мове. А вот православные что?!

Ответить
+20 +
Гісторыя, 12:51, 4.11

Праваслаўная,Царква Беларусі была знішчана царскімі чыноўнікамі і заменена на РПЦ.

Ответить
+13 +
край, 13:03, 4.11

"...Это же католики, молящиеся на нашей мове..."
-----------------------------------------------------------------------------
Это Беларусы , молящиеся на СВОЕЙ РОДНАЙ МОВЕ. !!!

"..А вот православные что?!..."
-------------------------------------------------------------------------------------
Ответ на этот вопрос уже озвучил " Паша Чернобыльский
краник "

Ответить
+18 +
Заходнік, 13:27, 4.11

Прыдзе час і пра Курапаты рашка адкрые жахлівые падзеі нквд,так як раскрылі праўду,што Паўночная Карэя напала на Паўднёвую,а растрэлы дзесяткі тысячаў польскіх ваеннапалонных ў Катыні і другіх месцах,справа іх крывавых рук. Імпэрыя і яе прыслужнікі ў Беларусі,старанна адцягіваюць час учыненных злачынстваў,але як кажуць,сколькі вяровачцы ня віцца,а канец будзе.Прыдзе канец імпэрыі зла.Прыдзе канец панавання лукашэнкі і яго нягоднікам.Вось гэтыя маладыя,прыгожыя,таленавітыя людзі,што шлі з бела-чырвона-белымі сьцягамі на Дзяды,ужо яны ў хуткім часе давядуць справу да лагічнага завяршэння.

Ответить
+12 +
Miхал, 17:01, 4.11

Дай божа нам сiлы и розуму каб пазбавiцца ад нечысцi, што знiшчае красты I лiчыць сябе вялiкiм уладаром.
Жыве Беларусь!

Ответить
+3 +
Гыгы, 21:39, 4.11

А разве сипатый знает сваих дзядоу...

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован