10 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа праваабаронцы Яны Паляковай закрытая

Суд у Салігорску прыняў рашэнне аб закрыцці справы супраць праваабаронцы Яны Паляковай.

Разгляд адбыўся 17 лістапада па заяве нейкай грамадзянкі А.Мядведзевай, якую быццам бы збіла Палякова. Суд прызнаў, што заява «пацярпелай» і пратакол міліцыянтаў складзеныя з парушэннямі.

Як распавялі карэспандэнту «Прыма-News» у прэс-службе руху «За свабоду», у самім пачатку слуханняў пазоўца адмовілася ад прэтэнзій, аднак разгляд працягнуўся і суд усталяваў, што і заява «пацярпелай», і пратакол міліцыянтаў былі складзеныя з парушэннямі працэсуальных норм. Суддзя вырашыла закрыць справу.

Непрыемнасці ў салігорскай праваабаронцы пачаліся пасля таго, як яна падчас выбарчай кампаніі вырашыла збіраць подпісы ў падтрымку Вольгі Казулінай, дачкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, былога палітвязня Аляксандра Казуліна. Вядома пра два напады на Яну Палякову; падчас аднаго з іх, яе збілі міліцыянты. Апошні раз на праваабаронцу накінулася незнаёмая жанчына з нажом.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках