23 красавiка 2024, aўторак, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікі парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі вераць, што афіцыйны Менск іх прызнае

9

Кіраўнікі парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі Знаўр Гасіеў і Нугзар Ашуба разлічваюць, што пытанне аб прызнанні незалежнасці рэспублік будзе разгледжанае ў «парламенце» Беларусі.

Яны жа разлічваюць, што пытанне аб прызнанні незалежнасці будзе разгледжанае Парламенцкім сходам Беларусі і Расеі, хоць і не на сённяшняй 35-й сесіі, якая праходзіць у Менску, перадае «Інтэрфакс».

"Па ўсёй верагоднасці, на гэтай сесіі гэтае пытанне наўрад ці будзе пастаўленае", - заявіў З.Гасіеў, адказваючы на пытанні журналістаў. У той жа час ён заўважыў, што "калі б мы не разлічвалі на гэта (прызнанне - ІФ), што бы мы тут рабілі? У нас і дома справаў хапае". Са свайго боку Н.Ашуба выказаў упэўненасць, што "рана ці позна прызнанне адбудзецца, і мы будзем гэтаму вельмі радыя".

Кажучы аб залежнасці пытання прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ад узаемаадносін Беларусі з Еўропай, Н.Ашуба заўважыў, што "у Беларусі ёсць свае інтэрасы як на Захадзе, так і на Ўсходзе". "Ніхто нікуды не спяшаецца, мы не на год-два, а навечна абралі гэты шлях. Той жа Савецкі Саюз 20-30 гадоў не ўсе прызнавалі", - дадаў ён. Н.Ашуба перакананы, што дадзены працэс "немагчыма звярнуць назад". Адказваючы на пытанне, ад якіх краін яны чакаюць прызнання ў першую чаргу, ён заўважыў, што гэта Беларусь і некаторыя краіны СНД.

Кіраўнікі парламентаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі знаходзяцца на сесіі Парламенцкага сходу ў якасці назіральнікаў.

Кажучы аб сваёй зацікаўленасці ўступіць у «саюзную дзяржаву», Н.Ашуба падкрэсліў, што ўступленне дапаможа забяспечыць бяспеку грамадзян.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках