3 траўня 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу бамжа

8

Цэнтравыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу «ветэрана» выбарчых кампаній Уладзіміра Лапцэвіча, якому за 18 гадоў удзелу ў выбарах ні разу не атрымалася стаць ні дэпутатам, ні прэзідэнтам.

Як перадае карэспандэнт агенцтва "Інтэрфакс-Захад", першапачаткова Ў.Лапцэвічу было адмоўлена ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы на падставе адсутнасці ў яго рэгістрацыі ў Менску. Цэнтравыбаркам палічыў, што акруговая выбарчая камісія памылкова палічыла, што адсутнасць рэгістрацыі па месцы сталага пражывання з'яўляецца сведчаннем таго, што чалавек не пражывае пастаянна ў Беларусі.

"Камісія крыху няправільна ўжыла норму закона. Грамадзянін Лапцэвіч неаднаразова рэгістраваўся ў доме для асоб БОМЖ на вуліцы Ваўпшасава, стала атрымлівае пенсію, адпаведна сумневу ў тым, што ён пражывае на тэрыторыі рэспублікі, няма", - было адзначана на паседжанні Цэнтравыбаркаму. Скарга Ў.Лапцэвіча была прынятая і яму дазволена зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу.

Выступаючы з прамовай перад прадстаўнікамі Цэнтравыбаркаму, У.Лапцэвіч заявіў, што дамагаецца мандата дэпутата або мандата прэзідэнта 18 гадоў. "Мне 68 гадоў, мазгі не прапітыя, не пракураныя, паважаю працоўны клас і перад ім схіляюся", - заявіў У.Лапцэвіч. Прэтэндэнт у дэпутаты заявіў аб сваіх выключных здольнасцях, адзначыўшы, што ў 1946 годзе ў шэсць гадоў, калі прыйшоў у школу, умеў лічыць да 300 і прачытаў расейскі буквар. Акрамя таго, ён "паднімаў цаліну, будаваў Брацкую ГЭС і аднаўляў краіну".

Разам з тым У.Лапцэвіч прызнаў, што правёў "302 дні ў турме за тэлефонны тэрарызм: за тое, што нібыта пагражаў мэру Менска з-за зносу кіёскаў". Ён заявіў, што нічога падобнага не здзяйсняў, бо ні ў яго, ні ў яго жонкі кіёскаў няма.

У.Лапцэвіч таксама паведаміў, што знаходзіўся некаторы час на лячэнні "у псіхушцы".

Дакранаючыся свайго пражывання ў Менску, ён заявіў, што жыве ў жонкі.

У.Лапцэвіч задаў пытанне кіраўніку Цэнтравыбаркама Лідзіі Ярмошынай, чаму выбары заўсёды прызначаюцца ў самыя цяжкія ў астралагічным плане дні. "28 верасня - апошні месяцовы дзень, сёння напярэдадні сонечнага зацьмення таксама праходзіць паседжанне камісіі", - удакладніў У.Лапцэвіч.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках