24 красавiка 2024, Серада, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ідзе актыўны торг за «спэцпропускі» ў «палату прадстаўнікоў»

5

Адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч перакананы: удзельнічаць у выбарах паводле цяперашняга сцэнару ўладаў — неразумна.

На думку маладога палітыка, выбарчы працэс — гэта перадусім дыялёг паміж уладай і апазыцыяй, паміж уладай і грамадзтвам. Калі такога дыялёгу няма, то ўдзел у выбарах з загадзя вядомым фіналам — глупства:

“Апазыцыйныя дэпутаты ў Палаце прадстаўнікоў быць павінны. Але кожны здаровы дэмакрат мусіць даць адказ на пытаньне: ці прызначыць туды Лукашэнка сапраўдных дэмакратаў? Я яшчэ не сустракаў ніводнага лідэра дэмакратычнага руху, нават сярод самых апантаных прыхільнікаў выбарчай кампаніі, які б заяўляў: так, Лукашэнка правядзе дэмакратычныя выбары. Прыкладам, Калякін кажа: Лукашэнка прызначыць таго, каго захоча — слабейшага, на каго будзе мець кампрамат і г.д. Лябедзька кажа: удзел у выбарах без патрабаваньняў — гэта ўдзел у лахатроне. Гэтыя палітыкі разумеюць абсалютна, што адбываецца ў выбарчай кампаніі, але з тых ці іншых прычын у ёй удзельнічаюць.

Аналізуючы інфармацыйную прастору, заяву гэтых лідэраў, бачу толькі адну розьніцу паміж выбарчай кампаніяй і кампаній байкоту. Прыхільнікі выбараў кажуць: мы паглядзім, ці будзе гэтая кампанія дэмакратычнай, і тады прымем рашэньне — байкатаваць — не байкатаваць, здымаць — не здымаць кандыдатаў. Прыхільнікі ж байкоту заяўляюць: для нас дэмакратычнасьць выбарчай кампаніі відавочная ўжо зараз. Ужо цяпер можна даваць ацэнку гэтым выбарам, калі палітвязьняў толькі более, калі мірных дэманстрантаў зьбіваюць на вуліцах... Гаварыць пра нейкую дэмакратычнасьць не выпадае”, -- заявіў Зьміцер Дашкевіч у інтэвв’ю “Радыё Свабода”.

Як лічаць палітолягі, за кулісамі выбарчай кампаніі паралельна са зборам подпісаў і агітацыяй за байкот ідзе актыўны торг за “спэцпропускі” ў “палату прадстаўнікоў”. Адным з прыкладаў такіх гульняў называюць сытуацыю вакол лідэра Лібэральна-дэмакратычнай партыі, экс-кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году Сяргея Гайдукевіча. З кароткім інтэрвалам у часе дзейны “дэпутат” Гайдукевіч агучыў усе магчымыя варыянты сваёй палітычнай будучыні: намер балятавацца, адмову ад удзелу ў выбарах, спадзеў на калектыўную волю аднапартыйцаў — мэтазгоднасьць Гайдукевічавага “дэпутацтва” яны маюць вырашыць на пазачарговым зьезьдзе ў першай дэкадзе жніўня. Ёсьць інфарамцыя пра закулісную актыўнасьць і іншых цяперашніх “дэпутатаў”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках