20 траўня 2024, панядзелак, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Не можа быць незалежнасці з дыктатарам

12

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савета пракаментаваў заяву старшыні Еўрапарламента пра сітуацыю ў Беларусі.

«Санкцыі прыпыненыя, -- заявіў Ежы Бузэк у інтэрв’ю «Радыё Рацыя». – Я скажу вельмі абагульнена, бо гэта вельмі важнае пытанне. Беларуская апазіцыя, з якой я вельмі часта размаўляю, ставіць перад сабой мэты ў такой паслядоўнасці: незалежнасць для Беларусі як самая галоўная мэта, а пасля – дэмакратычная Беларусь. У такой паслядоўнасці. І часамі здараецца так, што неабходна, магчыма, крыху адыйсці ад сваіх дэмакратычных надзей, каб захаваць незалежнасць. Я не хачу казаць, што гэта добра – гэта дрэнна. Бо ўсе мы ведаем пра пераслед апазіцыі ў Беларусі, ведаем, як цяжка распачаць працу свабодным СМІ – усё гэта мы ведаем. Але калі я гутару з апазіцыянерамі, яны ў такой паслядоўнасці ставяць перад сабой мэты. Нам гэта таксама мусіць пра нешта казаць».

«Такія словы ад імя беларускай апазіцыі Ежы Бузэк мог пачуць толькі ад Аляксандра Мілінкевіча – заявіў Станіслаў Шушкевіч. -- Ніхто іншы з Бузэкам апошнім часам не сустракаўся. Мне вельмі крыўдна, што ў яго такое прымітыўнае разуменне сітуацыі. Бо, незалежнасці з Лукашэнкам быць не можа. Гэта чалавек, які зруйнаваў зачаткі дэмакратыі і зруйнаваў зачаткі незалежнасці. І працягвае руйнаваць. І толькі наіўныя, прымітыўныя людзі з абмежаваным мысленнем могуць такое казаць, і вельмі шкада, што такі паважаны чалавек, якога я шчыра паважаю, як Ежы Бузэк памыляецца. Не можа быць незалежнасці з дыктатарам і не можа быць незалежнасці ў антыдэмакратычнай Беларусі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках