6 траўня 2024, панядзелак, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздраў не ведае, дзе ўзяць вакцыну ад свінога грыпу

21

Беларусь абвесціла конкурс на пастаўку вакцыны ад пандэмічнага грыпу А (H1N1).

Як адзначае «Інтэрфакс», пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік галоўнага доктара Рэспубліканскага цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

«Беларусь шукае краіну, якая паставіць вакцыну супраць свінога грыпу. Абвешчаны конкурс», - паведаміла яна. Пры гэтым Наройчык адзначыла, што Беларусь разлічвае, што вакцына паступіць у канцы лістапада – пачатку снежня гэтага года.

Як паведамляў сайт charter97.org, раней Мінздраў заяўляў, што ў Беларусь паступіць расейская вакцына ад свінога грыпу ў канцы лістапада – пачатку снежня гэтага года.

5 лістапада міністр аховы здароўя Васіль Жарко сказаў, што вакцына ад грыпу A/H1N1 паступіць у Беларусь адразу пасля таго, як будзе выраблена ў Расеі. Варта адзначыць, што расейская вакцына выраблена. Першы этап вакцынацыі супраць вірусу грыпу A/H1N1 ужо стартаваў у Расеі 9 лістапада.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках