26 красавiка 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каардынатар Хартыі'97 адмаўляецца ад паездкі ў Прагу

32
Каардынатар Хартыі'97 адмаўляецца ад паездкі ў Прагу

Адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Андрэй Саннікаў лічыць «велізарнай памылкай» запрашэнне беларускага дыктатара на саміт ЕЗ ва ўмовах масавых палітычных рэпрэсіяў у краіне.

Міжнародны каардынатар Хартыі'97, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявіў:

«14 красавіка мне прыйшло запрашэнне на мерапрыемствы, прымеркаваныя да саміту ЕЗ у Празе па Усходнім партнёрстве.

Выступаючы за інтэграцыю Беларусі ў ЕЗ, за паўнавартасны ўдзел краіны ў праграме Усходняга партнёрства, тым не менш, я не лічу магчымым прысутнічаць у Празе ў перыяд саміту.

Сёння ў Беларусі, у лукашэнкаўскіх засценках знаходзяцца палітвязні – Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Уладзімір Асіпенка. Мікалай Аўтуховіч ужо больш за тыдзень трымае бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем адкрытага суду. У нашай краіне працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, шматлікія беларусы вымушаныя былі эміграваць з-за палітычнага пераследу, улады адмаўляюць у рэгістрацыі палітычным партыям і грамадскім арганізацыям, жорстка разганяюцца і забараняюцца мірныя дэманстрацыі, адсутнічае мінімальная свабода слова, праводзяцца незаконныя гвалтоўныя прызывы ў армію моладзевых актывістаў. Справы выкрадзеных лідэраў апазіцыі і журналіста, у здзяйсненні якіх міжнародная супольнасць падазрае беларускія ўлады, не расследуюцца. Запрашэнне дыктатара Лукашэнкі ў Прагу без выканання патрабаванняў вызвалення палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсіяў лічу велізарнай памылкай.

Менавіта таму я прыняў рашэнне адмовіцца ад паездкі ў Прагу.

7 траўня, у дзень саміту ЕЗ і краінаў Усходняга партнёрства спаўняецца 10 гадоў з дня трагічнага знікнення Юрыя Захаранкі, аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі, экс-міністра ўнутраных справаў. Лічу, што ў гэты дзень беларусы павінны выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску і запатрабаваць вызвалення палітвязняў і расследавання справаў зніклых. Упэўнены, што салідарнасць з дэмакратычнай Беларуссю выявяць нашыя сябры ва ўсім свеце, уключаючы Чэхію».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках