4 траўня 2024, Субота, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не абараняе апазіцыйныя пікеты ад правакатараў

9

У Віцебску збіральнікі подпісаў адзначаюць абыякавасць супрацоўнікаў міліцыі да іх праблемаў.

Невядомы мужчына яшчэ 17 кастрычніка хадзіў вакол пікетаў па зборы подпісаў і выказваў сваё незадавальненне. 18 кастрычніка ён пачаў нецэнзурна лаяцца і абражаць жанчынаў-актывістак. «Мужчынская палова» скруціла хулігану рукі і выклікала нарад міліцыі.

Па словах збіральніка подпісаў Кастуся Іванова, усё было вельмі падобна да свядомай правакацыі. Мужчына нібыта спачатку назіраў за паводзінамі актывістаў, і толькі на другі дзень пачаў правакаваць пікетчыкаў на сварку ці бойку, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Міліцыя прыехала на выклік актывістаў не вельмі хутка, хаця Кастрычніцкі РАУС знаходзіцца за пару сотняў метраў ад таго месца на вуліцы Леніна, дзе стаяць пікеты за вылучэнне Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага і Уладзіміра Някляева. Таму спачатку актывістам прыйшлося ўтаймоўваць хулігана ўласнымі сіламі.

Тыя збіральнікі подпісаў, якія стаяць на пікетах не ў самым цэнтры горада, адзначаюць абыякавасць супрацоўнікаў міліцыі да праблемаў, якія бываюць падчас стасункаў з выбаршчыкамі. Здавалася б, міліцыянты павінны самым пільным чынам сачыць за правапарадкам у тых месцах, дзе збіраецца шмат людзей. Але адбываецца наадварот: учора, да прыкладу, 22-гадовай Ліі Батуронак прыйшлося сам-насам апынуцца з нецвярозым хуліганам, які па-хамску спрабаваў заляцацца да дзяўчыны. Лія Батуронак кажа, што яе пікет стаяў у дастаткова людным месцы - каля Паўднёвага кірмашу, аднак яна ні разу не бачыла, каб недзе паблізу праходзіў міліцэйскі патруль.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках