6 траўня 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак Лукашэнкі ў Швейцарыі быў засакрэчаны

68
Адпачынак Лукашэнкі ў Швейцарыі быў засакрэчаны

«Кароткатэрміновы» візіт беларускага дыктатара ў Швейцарыю доўжыўся амаль 10 дзён.

Сёння беларускі кіраўнік вярнуўся ў Менск. Увесь гэты час знаходжанне Аляксандра Лукашэнкі ў Швейцарыі трымалася ў надзвычайным сакрэце. Прычым не толькі заяўленыя прэс-сакратаром беларускага кіраўніка Паўлам Лёгкім «канфідэнцыйныя сустрэчы», але і паралельныя з імі перамовы са швейцарскімі палітыкамі і бізнэсмэнамі ў так званым «адкрытым фармаце». Засакрэчаным таксама быў і адпачынак, які Лукашэнка збіраўся «сумясціць з дзелавой часткай».

Некаторыя дэталі атрымалася высветліць «Радыё Свабода» у колах швейцарскіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў, якія па характары сваёй дзейнасці звязаныя з беларускай тэматыкай.

Лукашэнка на самой справе праводзіў адпачынак у альпійскай курортнай мясцовасці на ўсходзе краіны. Планавалася, што з ім сустрэнецца старшыня Камітэта міністраў Рады Еўропы і МЗС Швейцарскай Канфедэрацыі Мішлін Кальмі-Рэ, аднак, сустрэча не адбылася.

Раней Кальмі-Рэ правяла сустрэчу ў Мюнхене з кіраўніком МЗС Беларусі, і «Беларусь прадэманстравала сваю негатоўнасць у гэтым пытанні».

Што датычыць абсалютнага маўчання мясцовых СМІ, дык, гэта, па-першае, сведчыць пра засакрэчанасць гэтага адпачынку і адпаведныя меры бяспекі. Па-другое – пра адсутнасць цікавасці да гэтай тэмы, асабліва на фоне скандалаў вакол уцечкі інфармацыі пра ўклады замежных кліентаў швейцарскіх банкаў.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках