28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка скарыстаўся выбухам у Маскве, каб патэлефанаваць Мядзведзеву

26

Выказаўшы спачуванні, беларускі кіраўнік казаў пра эканамічныя стасункі.

«Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў шчырыя спачуванні кіраўніцтву Расеі, усяму расейскаму народу ў сувязі з жахлівым тэрарыстычным актам у маскоўскім метро, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр», - назвала прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі падставу для тэлефоннага званка прэзідэнту РФ Дзмітрыю Мядзведзеву.

Аднак, пераследвалася некалькі іншая мэта.

«У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі магчымасць правядзення ў бліжэйшы час сустрэчы, на парадак дня якой можна было б вынесці ўвесь спектр двухбаковага супрацоўніцтва. У гэтай сувязі кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый дадзеныя адпаведныя даручэнні па падрыхтоўцы гэтай сустрэчы на вышэйшым узроўні», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках