26 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Роза Атунбаева: «У самой Беларусі актыўна прачынаецца апазіцыя»

4

Новыя ўлады Кыргызстана настойваюць на экстрадыцыі з Беларусі звергнутага прэзідэнта Курманбека Бакіева.

Пра гэта, як перадае БелаПАН, заявіла кіраўнік часовага ўрада Кыргызстана Роза Атунбаева.

«Сёння кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзяў пад сваю апеку Курманбека Бакіева. Хачу сказаць, што падобныя дзеянні пагаршаюць палітычную сітуацыю ў самой Беларусі, дзе ў цяперашні час актыўна прачынаецца апазіцыя. Яна жорстка выступае супраць палітыкі Лукашэнкі. Я думаю, што ён сам вінаваты ў сітуацыі, якая склалася», - сказала кіраўнік часовага ўрада Роза Атунбаева.

Па словах Атунбаевай, Бакіеў павінен адказаць за свае дзеянні перад народам.

«Нас абвінавачваюць, што мы выпусцілі яго, але мы пайшлі на гэта, каб не дапусціць дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне», - сказала кіраўнік часовага ўрада.

6 траўня Генеральная пракуратура Кыргызстана накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі запыт аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева. 11 траўня ў Генпракуратуры Беларусі заявілі, што матэрыялы ў дачыненні Бакіева яшчэ не прыйшлі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках